Гарчычная бомба () або глюказіналатна-міразінатны комплекс — хімічная сістэма аховы ад траваедных жывёл і насякомых-шкоднікаў у раслін сямейства . Упершыню выраз «гарчычная бомба» быў выкарыстаны нямецкім навукоўцам , бо «гэта хімічная сістэма, як сапраўдная бомба, чакае моманту, каб падарвацца пры пашкоджанні тканак расліны».
Хімічныя асаблівасці Гарчычная бомба прадстаўляе сабой т. зв. бінарную сістэму, калі ў розных тканках расліны захоўваюцца малекулы розных хімічных рэчываў (другасны метабаліт глюказіналат сінегрын і фермент міразіназа), якія звычайна не кантактуюць паміж сабой. Калі расліна пашкоджваецца траваеднай жывёлай і тканкі разбураюцца, то гэтыя рэчывы змешваюцца паміж сабой і пачынаецца хімічная рэакцыя, у выніку якой утвараецца лятучы і едкі гарчычны алей.
Адаптацыя Некаторыя насякомыя ў выніку эвалюцыі выпрацавалі біяхімічныя механізмы барацьбы з гарчычнай бомбай — напрыклад, рамбавідная моль , якая харчуецца выключна раслінамі, прадстаўнікамі сямейства Brassicaceae. Арганізм молі выпрацоўвае адмысловы фермент сульфатазу, які разбурае сінегрын яшчэ да таго, як ен пачне ўзаемадзейнічаць з міразіназай. Нягледзячы на тое, што сінегрын — не адзіны прадстаўнік глюказіналатаў у капуставых, сульфатаза рамбавіднай молі можа разбураць і іншыя падобныя рэчывы, магчыма, нават усе.
Гл. таксама
Цыянідная бомба
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Фізіялогія раслін Катэгорыя:Траваедныя