Аляксандр Віктаравіч Зураеў (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай хіміі, дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2023-2026). Кандыдат хімічных навук (2019), дацэнт (2021).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія (фармацэўтычная дзейнасць)», 2015; аспірантура, 2019).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2017, Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў, малодшы, з 2019 — навуковы, з 2020 — старшы навуковы супрацоўнік, з 2020 — хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, дацэнт, з 2022 — кафедра агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: металапалімерныя кампазітныя матэрыялы; гетэрагенны каталіз; супрамалекулярная хімія.

Літаратура Синтез и физико-химические свойства поли-5-винилтетразолатов Cu, Ni, Pd и продуктов их термолиза : диссертация … кандидата химических наук : 02.00.04 : защищена 21.05.2019 : утверждена 23.10.2019 / Зураев Александр Викторович. — Минск, 2019. Copper-polymer nanocomposite: an efficient catalyst for green Huisgen click synthesis / Zuraev A.V. [et al.] // Tetrahedron Letters. — 2018. — T. 59, iss. 16. — P. 1583—1586. Water Soluble Palladium(II) and Platinum(II) Acyclic Diaminocarbene Complexes : Solution Behavior, DNA Binding, and Antiproliferative Activity / Tatiyana V. Serebryanskaya [et al.] // New Journal of Chemistry. — 2020. — T. 44, iss. 15. — P. 5762—5773.

Спасылкі Аляксандр Зураеў: Каб рухаць навуку наперад, вучоны проста абавязаны быць практыкам

Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ