Дэмакратычная прагрэсіўная партыя (ДПП) — левацэнтрысцкая палітычная партыя Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), якая ўзначальвае Вялікую Зялёную Кааліцыю. Сваёй асноўнай мэтай партыя ставіць афіцыйнае абвяшчэнне незалежнасці вострава Тайвань ад Кітая (тайваньскі нацыяналізм) і змену канстытуцыйнай назвы дзяржавы з «Кітайская Рэспубліка» на «Тайваньская Рэспубліка». На дадзены момант з’яўляецца кіруючай партыяй у краіне, займае большасць месцаў у Заканадаўчым Юані (парламенце) і кантралюе прэзідэнцкую пасаду.
Катэгорыя:Ліберальныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Кітайскай Рэспублікі