Франка Фабрыцы (іт. Franco Fabrizi; , Картэмаджорэ, П'ячэнца, Італія — , там жа) — італьянскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і цырульніка і касіра. У 1947 годзе дэбютаваў на тэатральнай сцэне, а ўжо ў 1950 годзе — у кіно («Хроніка кахання»). Прызнанне акцёру прынесла ролю ў карціне «Мамчыны сынкі». Здымаўся ў фільмах Федэрыка Феліні, Мікеланджэла Антаніёні, Лукіна Вісконці, Дзіна Рызі, Луіса Гарсіі Берлангі, Марка Ферэры, П’етра Джэрмі, Луіджы Дзампы і іншых. Граў рознахарактарныя ролі, часта эпізадычныя. Здымаўся на тэлебачанні. Фільмаграфія (1953) «Мамчыны сынкі» — Фаўста Марэці (1955) «Махляры» — Раберта (1986) «Джынджэр і Фрэд» — вядучы шоу