Заканадаўчы Юань — аднапалатны заканадаўчы орган Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), знаходзіцца ў горадзе Тайбэй. Ён складаецца са 113 членаў, якія выбіраюцца прамым народным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па паралельнай систэме. Заканадаўчы Юань з’яўляецца адным з пяці органаў улады (院 yuàn, «установы») у адпаведнасці с Канстытуцыяй Кітайскай Рэспублікі і трыма народнымі прынцыпамі Сунь Ятсена.

Да канстытуцыйных рэформаў у 1990-х Заканадаўчы Юань з’яўляўся ніжняй палатай, і разам з Нацыянальнай Асамблеяй (сярэдняй палатай) і Кантрольным Юанем (верхняй палатай) складалі трохпалатны парламент. Цяпер дзеянне Нацыянальнай Асамблеі прыпынена, а Кантрольны Юань быў выведзены з заканадаўчай сістэмы.

Склад Пачынаючы з парламенцкіх выбараў 2008 года, у сілу ўступілі змены ў канстытуцыю 2005 года. Заканадаўчы Юань стаў складацца са 113 членаў, раней — 225, якія выбіраюцца раз у чатыры гады, пры гэтым:

74 члены выбіраюцца сістэмай адноснай большасці; 34 члены выбіраюцца па партыйных спісах; 6 месцаў зарэзерваваныя за прадстаўнікамі карэнных народаў Тайваня.

+X скліканне Заканадаўчага Юаня па партыяхПалітычная партыяЛідар партыіМесцыДэмакратычная Прагрэсіўная Партыя (ДПП)Кэ Цзяньмін64Гаміньдан (ГМД, КМТ)Цэнь Цзінцзун38Тайваньская Народная Партыя (ТПП)Чжу Чэнь-Юань5Партыя «Новая Сіла»Цзю Сяньчжы3НезалежныяНяма2ВакантнаНяма1

Функцыі

Паўнамоцтвы Як і парламенты іншых краін, Заканадаўчы Юань, у адпаведнасці з дзеючымі папраўкамі ў канстытуцыю, валодае наступнымі паўнамоцтвамі:

прымае законы і зацвярджае рэспубліканскі бюджэт, дагаворы і надзвычайныя ўказы прэзідэнта; інтэрпеляцыя дзяржаўных чыноўнікаў; ініцыяваць вотум недаверу выканаўчаму юаню; зацвярджае прызначэнні ў Экзаменацыйны Юань, Кантрольны Юань і Судовы Юань, Нацыянальную камісію па сувязі, Камісію па сумленным гандлі, Цэнтральную выбарчую камісію і прызначае Генеральнага пракурора; ініцыюе імпічмент прэзідэнта або віцэ-прэзідэнта; ініцыюе змены ў канстытуцыі, якія павінны быць вынесены на рэферэндум.

Іншыя дзяржаўныя органы ўпаўнаважаны прапаноўваць законапраекты ў Заканадаўчы юань. Законапраекты, прапанаваныя ў Заканадаўчы юань, павінны быць падпісаны пэўнай колькасцю заканадаўцаў. Пасля гэтага, ён праходзіць працэс трох чытанняў.

Камітэты пры Заканадаўчым Юані

Пастаянныя камітэты Камітэт унутранага кіравання Камітэт сацыяльнага забеспячэння і абароны навакольнага асяроддзя Камітэт судовых і арганічных законаў і статутаў Транспартны камітэт Камітэт адукацыі і культуры Фінансавы камітэт Камітэт эканомікі Камітэт замежнай і нацыянальнай абароны Спецыяльныя камітэты Працэдурны камітэт Камітэт па праверцы выдаткаў Камітэт па папраўках да Канстытуцыі Дысцыплінарны камітэт

Тайвань Катэгорыя:Палітыка Кітайскай Рэспублікі