Маямскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Оксфард у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1809 годзе, што робіць яго другім найстарэйшым універсітэтам штата Агая (пасля Агайскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1804 годзе) і 10-м найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам у ЗША ці 32-м сярод усіх універсітэтаў краіны. Структура вучэльні ўключае галоўны кампус у Оксфардзе, а таксама рэгіянальныя кампусы ў суседніх Гамільтане, Мідлтауне і Уэст-Чэстары.
Універсітэт забяспечвае пераважна гуманітарную адукацыю, ён прапануе больш за 120 праграм для атрымання ступені бакалаўра і больш за 70 праграм для атрымання ступені магістра ў рамках сваіх 7 школ і каледжаў у галіне архітэктуры, бізнесу, інжынерыі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук і інш. Універсітэт быў адной з першапачатковых васьмі вучэлен так званай "дзяржаўнай лігі плюшчу" — групы універсітэтаў, якія фінансуюцца дзяржавай і якія, як лічыцца, забяспечваюць якасць адукацыі, параўнальную з універсітэтамі Лігі плюшча.
Асновы для ўніверсітэта былі ўпершыню закладзены актам Кангрэса ЗША, падпісаным прэзідэнтам Джорджам Вашынгтонам, аб тым, што вучэльня павінна знаходзіцца на паўночным захадзе ад ракі Агая ў даліне ракі Маямі (назва паходзіць ад мясцовага племені індзейцаў), якая і дала назву вучэльне.
Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Каледж творчых мастацтваў Каледж адукацыі, здароўя і грамадства Каледж інжынерыі і інфарматыкі Школа магістратуры Каледж свабодных мастацтваў і прыкладных навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая