Францішак Максіміліян Печка (; , Годаў, Вадзіслаўскі павет — , ) — польскі акцёр тэатра і кіно. Шырокую папулярнасць яму прынесла роля Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака».

Біяграфія Нарадзіўся 18 студзеня 1928 года ў сялянскай сям’і.

Адвучыўшыся год у тэхнікуме на электратэхнічным факультэце, пакінуў родны край і з’ехаў у Варшаву, дзе паступіў у тэатральнае вучылішча.

У 1954 годзе скончыў Вышэйшае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю (немец-патрульны ў першай карціне Анджэя Вайды «Пакаленне»). Пачаў сваю тэатральную кар’еру з тэатра ў горадзе Еленя-Гура. Выступаў у кракаўскім Народным тэатры, у 1970 годзе перабраўся ў Варшаву. У 1974—2015 гадах — акцёр варшаўскага Тэатра Паўшэхны.

Памёр 29 верасня 2022 года ў Варшаве.

Фільмаграфія Пакаленне (1954). Чатыры танкісты і сабака (шматсерыйны фільм, 1966). Шнар (1976).

Крыніцы

Спасылкі