Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; у дзявоцтве Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка, зняволеная ГУЛАГа.

Біяграфія Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанкаГаліна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 5..

Да Першай сусветнай вайны выйшла замуж за рускага афіцэра Сакалова. Мела з ім двух сыноў — Анатоля і Мікалая. У выніку Першай сусветнай вайны муж апынуўся ў Расіі і загінуў. У 1931 годзе ад сухотаў памёр яе малодшы, 15-гадовы сын МікалайГаліна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 11..

У канцы 1920-х гадоў Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансісторыі ў ВільніГаліна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 10..

Настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 гадах. У 1930-я гады ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза. З 1919 па 1937 гады — член Беларускага дабравольнага таварыства. Член Таварыства беларускай школыAlena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045 .

Віцэ-прэзідэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асветыAlena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045 .

25 красавіка 1944 года, адзначаючы 25-годдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант была ўзнагароджана Срэбным крыжам заслуг III ступені і Ганаровай граматай прэзідэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава АстроўскагаAlena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045 .

27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў Другім беларускім кангрэсе ў МенскуAlena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045 .

23 жніўня 1944 года арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 года Камісія ўнутраных спраў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лагеру. Адбывала тэрмін у лагеры ў Горкаўскай вобласці. У 1950-я гады вярнулася ў ВільнюГаліна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 15-16..

Памерла ў Вільні ў 1960 годзе ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілкахГаліна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 18-19..

Крыніцы

Літаратура Кароткі нарыс беларускага пытання — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007 Сяргей Чыгрын, Гісторыя аднаго здымка, надрукаванага ўпершыню, Новы Час, 15-01-2013, https://novychas.online/poviaz/historyja_adnaho_zdymka

Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы