Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Уілберфорс у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Гэта гістарнычна "чорны" ўніверсітэт, у якім большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Заснаваная заканадаўчым сходам штата ў 1887 годзе ў якасці двухгадовай праграмы для настаўнікаў і прамысловых работнікаў, вучэльня першапачаткова размяшчалася пры Уілберфорскім універсітэце, чатырохгадовай установе класічнай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установе. Першапачаткова вучэльня была вядома як Аб'яднаны нармальны і прамысловы дэпартамент (фактычна — каледж). У 1941 годзе каледж атрымаў права адкрыць першую чатырохгадовую навучальную праграму, у 1947 годзе атрымаў статус незалежнай установы адукацыі і ў 1951 годзе быў перайменаваны ў Цэнтральны дзяржаўны каледж. З далейшым развіццём ён атрымаў статус універсітэта ў 1965 годзе.

Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі, прыродазнаўчых навук, тэхналогій і сельскай гаспадаркі Каледж гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая