Шаўніскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Портсмут у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка Нягледзячы на тое, што карані вучэльні ўзыходзяць да 1945 года, калі Агайскі ўніверсітэт заснаваў акадэмічны цэнтр у Портсмуце, універсітэт быў фактычна задуманы ў 1985 годзе, спікер заканадаўчага сходу штата Агая прадставіў праект стварэння ўніверсітэта. Закон быў прыняты і падпісаны губернатарам штата ў 1986 годзе. Назва вучэльні паходзіць ад народа Шаўні, які раней насяляў гэтыя землі.
Ва ўніверсітэце сёння ёсць больш за 70 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі з'яўляюцца сястрынская справа, бізнес-адміністраванне, сацыялогія, мастацкія студыі, дашкольная адукацыя, біялогія, фітнес і псіхалогія.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая