Кенцкі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кент у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1910 годзе як нармальная школа. Першыя заняткі прайшлі ў 1912 годзе ў розных месцах і ў часовых будынках, а першыя будынкі кампуса адкрыліся ў наступным годзе. З таго часу ўніверсітэт вырас і ўключае ў сябе мноства праграм бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне мастацтваў і навук, магчымасці для правядзення даследаванняў, а таксама больш за 405 га і 119 будынкаў галоўнага кампуса ў Кенце. Універсітэт таксама ўключае сем рэгіянальных кампусаў на паўночным усходзе штата Агая.
Структура Каледж аэранаўтыкі і інжынерыі Каледж архітэктуры і экалагічнага дызайну Каледж прыкладных і тэхнічных студый каледж мастацтваў Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнес-адміністравання Каледж камунікацый і інфармацыі Каледж адукацыі, здароўя і сацыяльных паслуг Каледж медсястрынства Каледж падыятрычнай медыцыны Каледж грамадскага здароўя Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая