Гуд — прозвішча.
Вядомыя асобы Ніна Іванаўна Гуд (нар. 1955) — беларускі спецыяліст па сацыяльна-культурнай дзейнасці, педагог. Пётр Адамавіч Гуд (нар. 1945) — беларускі этнограф, фалькларыст, рэжысёр, сцэнарыст.
Іншае Гуд — персанаж князь готаў з беларускіх легенд. Робін Гуд — герой сярэднявечных англійскіх балад, прафесійны лучнік, завадатар лясных разбойнікаў.
Этымалогія На думку М. Бірылы, прозвішчы Гуд, Гудовіч і да т. п. паходзяць ад гуд «гудзенне, гул» або ад літ. gudas «беларус»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 120..
Фіксавалася іўеўскае прозвішча Гудhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-24X5-Q?i=195&cat=741605. Было лідскае Гудэйка, з Забалаці Гудэйновіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZQDH-B?i=1035&cc=4166194&cat=741862
https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSW4-V?i=827
Ёсць літоўскае Gudeikis, латышскае Gudshttps://pavardes.lki.lt/?pv=f855a49a54ccf40b4664a122c1227674
https://uzvardi.lv/surname/798314. Аснова Gud- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 96..
Крыніцы