Аляксандр Асіповіч (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Гуляў на пазіцыі цяжкага форварда. Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (1999—2000)Aliaksandr ASIPOVICH .

Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман.

У 2001—2004 гадах навучаўся ў ЗША ва універсітэце Заходняя Караліна. Пасля вяртання выступаў за клубы Беларусі. У 2009—2012 гадах выступаў за клуб нямецкай рэгіянальнай лігі «Білефельд», там жа пачаў трэнерскую кар’еру.

У сезоне 2021/22 быў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-18ИТОГИ ЗАСЕДАНИЯ ИСПОЛКОМА БФБ.

Кар’ера 1998—1999 — РШВСМ-РВАР (Мінск) 1999—2001 — РШВСМ-БДПА (Мінск) 2001—2004 — Уэстэрн Караліна Катамаўнтс (NCAA) 2004—2005 — Мінск-БНТУ 2005 — АЗАА (Асіповічы) 2005—2006 — Віталюр (Мінск) 2006 — Гродна-93 2006—2008 — Мінск-2006 2008—2009 — АЗАА (Асіповічы) 2009—2012 — Білефельд (Германія)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2005/2006. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2008/2009. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2005. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2008.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com ALEXANDER OSIPOVITCH CONTINUES TO REPRESENT BELARUS WELL IN GERMANY WITH HIS COACHING WAYS Баскетбол: Александр Осипович: «Оказались сильнее характером» ПОРТРЕТ. АЛЕКСАНДР ОСИПОВИЧ

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Шальке 04» Гельзенкірхен Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-18