Андрэй Мікалаевіч Ланькоў (; нар. , , РСФСР) — савецкі і расійскі ўсходазнаўца-карэязнаўца і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук, прафесар.

Біяграфія У 1986 годзе скончыў Усходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1989 годзе скончыў аспірантуру пры ўсходнім факультэце, абараніўшы дысертацыю па сярэднявечнай гісторыі Карэі на тэму «Партыі» і палітычная барацьба ў Карэі XVI—XVIII стагоддзяў. У 1989—1992 гадах выкладаў карэйскую мову і гісторыю Карэі на ўсходнім факультэце ЛДУ/СПбДУ.

У 1992—1996 гадах працаваў у Паўднёвай Карэі. З 1996 года па 2004 год выкладаў карэйскую мову і гісторыю ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце ў Канберы. У наш час ізноў працуе ў Паўднёвай Карэі, у сеульскім універсітэце Кунмін (кар. 국민대교), дзе атрымаў пасаду прафесара.

Да канца 2017 года рэгулярна публікаваўся ў якасці аглядальніка і каментатара ў англамоўнай паўднёвакарэйскай газеце «Карэя таймс».

Прыкладна з 2018 года з’яўляецца дырэктарам і калумністам сайта NK News, прысвечанаму навінам пра КНДР.