Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера.
Агульная характарыстыка Галоўны кампус уключае ў сябе сем навучальных і даследчых каледжаў у дадатак да некалькіх нацыянальных акадэмій і інстытутаў. Заснаваны ў 1946 годзе, універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам, які быў створаны парламентам Аўстраліі. Ён вядзе сваё паходжанне ад Канберскага ўніверсітэцкага каледжа, які быў створаны ў 1929 годзе і быў інтэграваны ў Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт ў 1960 годзе. Ён налічвае шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 49 стыпендыятаў Родса сярод сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў. Універсітэт падрыхтаваў двух прэм'ер-міністраў і больш за дзясятак кіраўнікоў урадавых ведамстваў Аўстраліі.
Структура Каледж мастацтваў і сацыяльных навук Каледж Азіі і Ціхага акіяна Каледж бізнесу і эканомікі Каледж інжынерыі, камп'ютарнай тэхнікі і кібернетыкі Каледж здароўя і медыцыны Каледж права Каледж прыродазнаўчых навук
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі Катэгорыя:Канбера