Арсень Аляксеевіч Кісляк (нар. 31 ліпеня 1988, Харкаў, Украіна) — беларускі спявак і аўтар электроннага праекта «AP$ENT» раней «APSENT».
Псеўданім выдуманы Арсенем у сувязі з зоркай Палын (, апсінтыён або , апсінтас), потым з раслінай падобнай назвы (Artemísia absínthium) і ўрэшце з алкагольным напоем (), куды дадаюць гэту расліну. Таксама AP$ENT пішацца графічна падобна да Арсень.
Біяграфія Калі Арсеню быў год, разам з маці ён пераехаў з Харкава ў Магілёў. Вырас у Беларусі, у сям’і без бацькі. У 17 гадоў граў у панк-гурце Crisis Creep, які аднойчы выступаў на канцэрце з «Дай дарогу!». Атрымаў вышэйшую адукацыю ў МДУХ па спецыяльнасці таваразнавец-эксперт, але ні дня не працаваў па ёй. Працаваў у банку і меў уласную фірму.
Летам 2018 года на грошы заробленыя ў бізнесе стварыў электронны праект «AP$ENT».
У 2020 браў удзел у «Карантынабачанні» з трэкам «Мылю і малюся».
На пачатку 2022 года экстранна эвакуіраваўся разам з жонкай з Беларусі ў Грузію, пасля таго як жонку затрымалі за каментарый у тэлеграм-канале і прысудзілі ёй год «хіміі» з накіраваннем. Пасля перабраліся ў Польшчу, усе рэчы і абсталяванне пакінуў у Беларусі. Пазней атрымаў дапамогу ад збору арганізаванага BYSOL.
Творчасць Сваю творчасць называе «даволі вострасацыяльнай».
Музыцы вучыўся самастойна, а на падрыхтоўку стварэння электроннага праекта Арсеню спатрэбілася каля паўгода. Першая песня на YouTube канале музыканта з подпісам «APSENT — Стол № 9» выйшла ў 2018 годзе.
Першы ўсплёск папулярнасці адбыўся пасля ўдзелу ў «Карантынабачанні». Песня «Мылю і малюся» пра каранавірус прайшла ў фінал і атрымала добрую ацэнку ад лідара Little Big Іллі Прусікіна. Другі ўсплёск адбыўся пасля выпуску песень «Жыве!», «2020», () і (), пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, аднак сам музыка не лічыць свае песні палітычнымі. Наступны ўсплёск адбыўся, пасля выпуску трэка «Super Star» на YouTube і выкарыстання песні «Можна я з табою» ў расійскім серыяле.
За 2023 год у праекта каля 3,5 мільёны праслухоўванняў у Spotify і больш за 25 мільёнаў праслухоўванняў у «Яндэксе».
У сакавіку 2024 года ў сацсетках завірусіўся трэк «Можно я с тобой», карыстальнікі ТыкТока выкарыстоўвалі яго ў роліках пра вымушаную эміграцыю ці выратаванне бяздомных жывёл. Песня была створана ў Грузіі пасля такой жа вымушанай эміграцыі сям’і Арсеня. Трэк увайшоў у топ-чарты ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў: 2-е месца ў чартах «Яндэкс Музыкі» і «МТС Музыкі», 4-ю пазіцыя ў «VK Музыцы». 27 сакавіка «Яндэкс Музыка» атрымала ад Раскамнагляду афіцыйнае патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста.
Погляды Пра маўчанне зорак беларускай эстрады пасля выбараў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Арсень казаў: -- Чаму людзі, якія сапраўды могуць нешта зрабіць, маўчаць? Добра, што выказваюцца хаця б незалежныя музыканты. У іх і аўдыторыя болей. Таму што колькі ўжо можна маўчаць? Да 2020 года Арсень не размаўляў па-беларуску. Пасля хвалі народнага яднання 2020 года ў Беларусі і поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, беларуская мова дапамагла музыканту ў жаданні адмежавацца ад рускіх Z-патрыётаў. Арсень пазіцыянуе сябе як беларускага музыканта і выступае супраць вайны ва Украіне і вайны агулам.
Дыскаграфія Паказаны песні са стрымінгавых пляцовак. ГодНазваАрыгінальная назваКаментарАльбом2018Стол № 9Стол № 9Першая версія ў сеціве.—2018Лэдзі ДэманЛеди ДемонПершая версія ў сеціве.—2019Стол № 9Стол № 9Другая версія ў сеціве.Сем2019Лэдзі ДэманЛеди ДемонДругая версія ў сеціве.Сем2019Шкодная злоснаяВредная злобная—Сем2019Паці.byПати.by—Сем2019СвятлоСвет—Сем2019Пагуглі, што значыць каханне…Погугли, что значит любовь…—Сем2019ШклоСтекло—Сем2019Быць сабоюБыть собой——2019На травеНа траве——2019ЗаходЗакат——2019СэрцаСердцеСумесна з LUCIFER—2019НапэўнаНаверно——2019СхаладалаПохолодало——2019Стол 9.0Стол 9.0——2019Не заяНе зая——2019АтлантыдаАтлантида——2020Мылю і малюсяМылю и молюсь——2020ЗоркаЗвезда——2020По сустрэчнайПо встречной——2020Песенька вясёлага беларусаПесенка весёлого белоруса——2020Родны крайРодной край——2020Я не баюсяЯ не боюсь——2020Тры ллерТри ллер——2020Надвор’еПогода——2020Жыве!Жыве!——2020ПокерфэйсПокерфэйс——2020ПрпгнднПрпгндн——202020202020——2021Не бачна зоракНе видно звёзд——2021Поў шостагаPol shestogo——2021Смерці больш нямаСмерти больше нетКавер на «Ic3Peak — Смерти больше нет»—2021ВатаВата——2021СабачкаПёсик——2021Як ты там?Как ты там?——2021Асноўная з прычынОсновная из причин——2021Сезон дажджоўСезон дождей——2021Ну што ты такі сур’ёзныНу что ты такой серьёзный——2021Супер зоркаSuper Star——2022УзнагародаНаграда——2022Можна я з табою?Можно я с тобой?——2022ЦемраЦемра——2022ЛайналакЛайналак——2023Падскурны тлушчПодкожный жир——2023МрояMrojaСумесна з MuzManya—2023Страцілі хлопцаПотеряли пацана——2023КаханнеKachanne——
Відэаграфія Паказаны спіс кліпаў са стрымінгавых пляцовак. ГодНазваАрыгінальная назваРэжысёрКаментар2020Мылю і малюся (1м)Мылю и молюсь(1м)Сатырычнае відэа.2020Мылю і малюся (Unofficial)Мылю и молюсь (Unofficial)Неафіцыйны кліп да песні самастойна зняты карыстальнікамі «vlad_laim», «dmmmtr», «outside.exsee»2022Цемра (AI)Цемра (AI)Погляд нейрасеткі Midjourney на тэкст песні Цемра. Ілюстрацыі цалкам згенераваны нейрасеткай з запытаў складзеных па сэнсе тэксту песні, анімацыя і пераходы рабіліся ўручную.2023КаханнеKachanneРынцук ВыстаробскіАфіцыйнае відэа на песню.
Крыніцы
Катэгорыя:Цэнзура ў Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі