«Каханую не аддаюць!» () — беларускі палітычны лозунг і выказванне Аляксандра Лукашэнкі. Слоган з’явіўся 4 жніўня 2020 года пасля выступу Лукашэнкі перад выбаршчыкамі. Пазней фраза выкарыстоўвалася на праўладных мітынгах і ў сацыяльнай рэкламе.

Гісторыя 4 жніўня 2020 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, падчас выступу перад дэпутатамі і запрошанымі гасцямі Аляксандр Лукашэнка «прызнаючыся ў каханні да сваёй краіны» зрабіў эмацыйную заяву, што «каханую не аддаюць». У адказ на гэты выраз беларускія пратэстоўцы выкарыстоўвалі на пратэстах 2020 года плакаты «Любимую не бьют» і «Насильно мил не будешь». Пазней лозунг неаднаразова гучаў на праўладных мітынгах і велапрабегах.

17 верасня 2020 года ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі Філіпам Кіркоравым, Мікалаем Баскавым, Аляксандрам Буйновым, Дыянай Гурцкай і іншымі выканаўцамі была прадстаўлена праўладная песня «Артисты за мир — Любимую не отдают». З 2022 года лозунг фігуруе на рэкламных шчытах з сацыяльнай рэкламай у Барысаве.

Аналіз У выразе Аляксандр Лукашэнка атаясамляе свой імператыў з імператывам народа.

Літаратура

Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Беларусі