«Я — капітан» () — мастацкі фільм 2023 года італьянскага рэжысёра Матэа Гаронэ, зняты ў Сенегале. Галоўныя ролі выканалі Сейду Сар і Мустафа Фаль. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Італіі, Бельгіі і Францыі.

Прэм’ера фільма адбылася 6 верасня 2023 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 80-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася .

Сюжэт Галоўныя героі фільма — двое сенегальскіх падлеткаў, якія адпраўляюцца з Дакара ў Еўропу. Яны перасякаюць пустыню, сутыкаюцца з жахамі лагераў для імігрантаў у Лівіі. Але галоўны выклік для іх — неабходнасць неяк перасекчы Міжземнае мора. 16-гадовы Сэйду становіцца капітанам судна, бо з-за ўзросту яму нічога не пагражае ў выпадку сустрэчы з італьянскімі ўладамі. У фінале героі дасягаюць берагоў Сіцыліі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Італіі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Бельгіі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Бельгіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Матэа Гаронэ