Хантсвіл () — горад і цэнтр акругі Уолкер на паўднёвым усходзе штата Тэхас (ЗША). Насельніцтва - 35078 чалавек (2000 год). Знаходзіцца на дзяржаўнай аўтамагістралі паміж Х'юстанам і Даласам. У горадзе размешчаны Дэпартамент крымінальнага правасуддзя штата Тэхас. Горад быў рэзідэнцыяй тэхаскага дзяржаўнага дзеяча Сэма Х'юстана, у гонар якога збудавана гіганцкая статуя на аўтастрадзе і створаны мемарыяльны музей. Дзяржаўны ўніверсітэт імя Сэма Х’юстана. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Роберт Ловет, міністр абароны ЗША

Катэгорыя:Гарады Тэхаса