Храм мучанікаў Гурыя, Самона і Авіва — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Шастакі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.

Гісторыя У 2019 годзе распачаўся збор грошай на будаўніцтва храма, у гэтым жа годзе залілі падмурак, а 14 жніўня 2020 года прыступілі да ўзвядзення сцен. 20 лістапада 2020 года на часоўні ўстанавілі купалы і крыжы.

7 лістапада 2021 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святых мучанікаў і вызнаўцаў Гурыя, Самона і Авіва.

Крыніцы

Катэгорыя:Шастакі (Дрыбінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Дрыбінскага раёна Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі