Амяльня́нскі біялагі́чны зака́знік — біялагічны заказнік на вярховым балоце Парэцкі Мох, месціцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на захад ад аграгарадка Вомельна, на поўдзень ад аграгарадка Гарэлец, каля ракі Пціч.
Заснаваны ў 1979 годзе для захавання месцаў росту журавін. Ахоўная зона каля 2 тыс. га. У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-сфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах і «астраўках» балота — хваёвыя, хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы. Шматлікі балотны верас, на прылеглых да балота сырых лугавінах вялікая папуляцыя касача сібірскага.
У 2007 годзе нададзены статус рэспубліканскага заказніка.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі