Гасподняя армія супраціўлення, ГАС () — угандыйская нацыяналістычная паўстанцкая групоўка. Рэкрутуе сваіх салдат з прадстаўнікоў народнасці ачолі. Таксама разглядаецца як дэструктыўная секта.

Гісторыя Рух заснаваны ў 1987 годзе Джозефам Коні, які абвясціў сябе прарокам, голасам Святога Духа і маральным пераемнікам Эліс Лаквены.

Спярша групоўка насіла назву «Угандыйская народна-дэмакратычная хрысціянская армія», затым — «Угандыйская хрысціянска-дэмакратычная армія». З пачатку 1990-х рух носіць сваю сучасную назву.

Базы і апорныя пункты баевікі размясцілі ў Паўднёвым Судане і на сумежных з Угандай тэрыторыях ДР Конга.

14 снежня 2008 года ўзброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Уганды пачалі сумесную ваенную аперацыю супраць ГАС.

У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі.

Ідэалогія і палітыка З самага пачатку існавання групоўка змагалася супраць урада Ёверы Мусевені за ўсталяванне ва Угандзе тэакратычнага рэжыму, заснаванага на 10 біблейскіх запаведзях.

У ідэалогіі арганізацыі элементы хрысціянскага вучэння спалучаюцца з традыцыйнымі афрыканскімі вераваннямі.

Паводле саміх баевікоў, яны маюць наступныя мэты: Зрынуць дыктатуру і спыніць прыгнёт народа Аднавіць у краіне шматпартыйную дэмакратыю Пакласці канец зневажанню чалавечых правоў і прыніжэнню чалавечай годнасці жыхароў Уганды Забяспечыць мір і бяспеку ў краіне Забяспечыць адзінства, суверэннасць і эканамічны росквіт дзяржавы Не дапусціць дыскрымінацыі людзей, незадаволеных парадкамі, усталяванымі ва Угандзе АГС

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі «Господня армия» терроризирует Уганду и Судан Profile: Uganda’s LRA rebels

Катэгорыя:Рэлігія ва Угандзе Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя:Хрысціянскі тэрарызм Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга