Гісторыя версій мабільнай аперацыйнай сістэмы Android пачалася з выпуску яе першай бэта-версіі 5 лістапада 2007 года. Першая камерцыйная версія Android 1.0 была выпушчана 23 верасня 2008 года. З 2011 года Google выпускае новыя версіі штогод. Анонс новых выпускаў адбываецца на канференцыі Google I/O, адразу ж выпускаецца бэта-версія для смартфонаў Google Pixel. Стабільная версія выходзіць пазней у тым жа годзе.

Агляд Распрацоўка Android пачалася ў 2003 годзе кампаніяй Android, Inc., якая была набыта Google у 2005 годзе. Бэта-версія была выпушчана 5 лістапада 2007 года, у той час як SDK (, камплект распрацоўкі праграмнага забеспячэння) быў выпушчаны 12 лістапада 2007 года. І сама аперацыйная сістэма, і SDK былі выпушчаны разам з іх зыходным кодам як свабоднае праграмнае забеспячэнне пад ліцэнзіяй Apache.

Першы публічны выпуск Android 1.0 адбыўся разам з выпускам смартфона T-Mobile G1 (таксама вядомы як HTC Dream) у кастрычніку 2008 года. Версіі Android 1.0 і 1.1 не мелі кодавых назваў.

Менеджэр праекта, Раян Гібсан, прапанаваў выкарыстоўваць найменні на кандытарскую тэматыку, пачынаючы з версіі Android 1.5 Cupcake. У жніўні 2019 года Google абвясціла, што спыняе выкарыстанне тэматыкі кандытарскіх вырабаў і будзе выкарыстоўваць толькі лічбавы парадак для наступных версій. Першай у лічбавым парадку была выпушчана версія Android 10 у верасні 2019 года.

Гісторыя версій

НазваУнутраная кодавая назва"Codenames, Tags, and Build Numbers". Android Open Source Project. Google. Retrieved June 1, 2022.Нумар версііУзровень APIДата стабільнага рэлізаAndroid 1.0 123 верасня 2008Android 1.1Petit Four 29 лютага 2009Android CupcakeCupcake 327 красавіка 2009Android DonutDonut 415 верасня 2009Android EclairEclair 527 кастрычніка 2009 63 снежня 2009 711 студзеня 2010Android FroyoFroyo 820 мая 2010Android GingerbreadGingerbread 96 снежня 2010 109 лютага 2011Android HoneycombHoneycomb 1122 лютага 2011 1210 мая 2011 1315 ліпеня 2011Android Ice Cream SandwichIce Cream Sandwich 1418 кастрычніка 2011 1516 снежня 2011Android Jelly BeanJelly Bean 169 ліпеня 2012 1713 лістапада 2012 1824 ліпеня 2013Android KitKatKey Lime Pie 1931 кастрычніка 2013 2025 чэрвеня 2014Android LollipopLemon Meringue Pie 214 лістапада 2014 222 сакавіка 2015Android MarshmallowMacadamia Nut Cookie 232 кастрычніка 2015Android NougatNew York Cheesecake 2422 жніўня 2016 254 кастрычніка 2016Android OreoOatmeal Cookie 2621 жніўня 2017 275 снежня 2017Android PiePistachio Ice Cream 286 жніўня 2018Android 10Quince Tart 293 верасня 2019Android 11Red Velvet Cake 308 верасня 2020Android 12Snow Cone 314 кастрычніка 2021Android 12LSnow Cone v2 327 сакавіка 2022Android 13Tiramisu 3315 жніўня 2022Android 14Upside Down Cake 344 кастрычніка 2023 Android 15Vanilla Ice Cream353 верасня 2024Android 16Baklava3610 чэрвеня 2025 Android 17Cinnamon Bun37

Гл. таксама Android iOS

Спасылкі

Дакументацыя і зыходны код Android

Катэгорыя:Android