Марына Аляксандраўна Сліўко (нар. , г. Ленінград) — беларуская паэтэса.
Біяграфія Нарадзілася года ў Ленінградзе. Скончыла школу ў Магілёве, атрымала дыплом сацыяльнага педагога ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Большая частка яе працоўнай дзейнасці была звязана з РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Ветэран Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
Кіруе літаратурным аб`яднаннем «Магістраль» пры Культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Там жа ўсе гады яна — актрыса народнага тэатра «Золак».
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць Першы вершаваны зборнік «Зорныя Арэлі» спалучыў у сабе і касмічныя фантазіі, і лірыку, і філасофскія думкі, і нават цыкл дзіцячых вершаў. Гэта своеасаблівы экскурс па таямніцам чалавечых мараў.
Бібліяграфія «Зорныя Арэлі» (Магілёў, 2010) «Пилигримы Вселенной» (2013) «НЕреальность» (2018)
Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі