Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч (, Гродзенская губерня — ?; Псеўданімы: Ляндар) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 у Гродзенскім павеце.
Біяграфія У 1840—1861 гадах у арміі, падпалкоўнік. Пасля адстаўкі жыў y сваім фальварку Панюкі Гродзенскага павета.
2 мая 1863 года падняў паўстанне ў Гродзенскім павеце, арганізаваў атрад (каля 200 чал.). Пасля аб’яднання з ваўкавыскімі паўстанцамі — вайсковы начальнік Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў. 3.6.1863 г. у Мілавідскай бітве на чале аб'яднаных сіл гродзенскіх, ваўкавыскіх, навагрудскіх і слонімскіх паўстанцаў нанёс паражэнне урадавым войскам. 1.8.1863 г. з лідскімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губерні. Паўстанцкія ўлады надалі яму званне палкоўніка.
З верасня 1863 года за мяжою. Завочна яму быў вынесены смяротны прысуд.
Літаратура Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т.5. — Мн.:, 1981.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Аляксандр Алаізавіч