Цітус Далеўскі (, фальв. Кункулка Лідскага пав., месца фальварка не лакалізавана — , Вільня) — адзін з удзельнікаў Паўстання 1863—1864.Kościałkowski Stanisław. Dalewski Tytus // Polski Słownik Biograficzny. T. IV. S. 396.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Ф. Багушэвічам1891. Выйшла ў свет….

Паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе прымаў актыўны ўдзел у грамадскіх жыцці студэнтаў. У 1863 г., пасля выбуху паўстання, ездзіў у Пецярбург з мэтай дамовіцца пра ўдзел тамтэйшай моладзі ва ўзброеным руху.

У маі 1863 г. прыбыў у Вільню і тут увайшоў у самыя цесныя зносіны з паўстанцкім урадам (так званым Аддзелам, які кіраваў правінцыямі Літвы), да якога належалі яго брат Францішак і блізкі сябар Канстанцін Каліноўскі. Надзвычай дзейны, рашучы, поўны патрыятычнага запалу і ахвярнасці, ён падтрымліваў пастаянны кантакт з Якубам Гейштарам, старшынёй Аддзела, аж да яго арышту (12 ліпеня 1863 г.). Гейштар паспеў да таго перадаць пячатку Аддзела Цітусу Далеўскаму, які з гэтага часу становіцца найбольш блізкім паплечнікам Каліноўскага.Герасімчык Васіль. Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда. Гродна: ЮрсаПрынт, 2018. С. 193.

Пасля затрымання і пакарання смерцю свайго швагра Зыгмунта Серакоўскага, пасля арышту брата Францішка і высылкі ў глыб Расіі (у Пермскую губерню і ў Ноўгарад) маці з чатырма сёстрамі — Зузанай, Юзэфай, Ксаверыяй і Апалоніяй, удавой Серакоўскага, — хаваўся ў Вільні пад фальшывым пашпартам пад імем Юзафа Парфіяновіча. Нарэшце, у выніку паказанняў арыштаванага ў канцы лістапада Людвіка Дзічкоўскага, цывільнага ваяводы паўстанцкага ўрада ў Коўне, а таксама правакатара Юзафа Кушалеўскага, быў арыштаваны 8 (20) снежня 1863 г. у кватэры Паўліны Кандратовіч, удавы Сыракомлі, на Скапоўцы, і пастаўлены перад ваенным судом, на якім трымаўся з незвычайнай годнасцю і адвагай.

«Нічога не прызнаў» — гавораць следчыя акты — «не выдаў прозвішчаў ніякіх супольнікаў і ўпарта адмаўляўся даваць якія-небудзь тлумачэнні наконт акалічнасцяў і асоб, звязаных з рэвалюцыйным урадам».

Паводле рашэння ваеннага аўдытарыята, зацверджанага Мураўёвым 24 снежня 1863 г., быў расстраляны ў Вільні на Лукішскай плошчы 11 студзеня 1864 г., забраўшы таямніцу сваіх дзеянняў у магілу.

Памяць У сакавіку 2024 г. да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі францішканскага кляштара адкрылі паўстанцам Кастусю Каліноўскаму, Зыгмунту Серакоўскаму і Цітусу Далеўскаму.У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам. ФОТАРЭПАРТАЖ

Гл. таксама Аляксандр Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г. Фларыян Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г. Францішак Далеўскі,брат Цітуса. Адзін з кіраўнікоў партыі белых. Асуджаны да 10 гадоў катаргі ў Сібіры да паўстання і да 20 гадоў катаргі пасля паўстання. Канстанцін Далеўскі (1837 — 25.5.1871), брат Цітуса, камандзір атрада на Ковеншчыне. У эміграцыі, расстраляны версальцамі пад час разгрому Парыжскай камуны. Апалонія з Далеўскіх (1841—1915), сястра Цітуса, жонка Зігмунта Серакоўскага.

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 18. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 198. Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Паўстанцкія начальнікі Вільні (1863—1864) Катэгорыя:Далеўскія