«Птушкі» () (1963) — прыродны фільм жахаў рэжысёра Альфрэда Хічкака з Родам Тэйларам, Тыпі Хедрэн, Джэсікай Тэндзі, Сюзан Плешэт і Веранікай Картрайт у галоўных ролях, вольная экранізацыя аднайменнага апавядання Дафны дзю Мар’е, прысвечанага шэрагу раптоўных і невытлумачальных жорсткіх нападаў птушак на жыхароў паселішча Бадэга-Бей, Каліфорнія, на працягу некалькіх дзён. Сцэнарый напісаў Эван Хантэр, якому Хічкак параіў распрацаваць новых персанажаў і больш складаны сюжэт, захаваўшы пры гэтым арыгінальную назву твора і канцэпцыю невытлумачальных нападаў птушак. Жанрава карціна таксама спалучае элементы трылера, апакаліптычнага фільма-катастрофы і традыцыйнай меладрамы.

Пасля таго як фільм быў паказаны па канале «NBC-TV» у 1968 годзе, ён стаў самай рэйтынгавай карцінай на тэлебачанні на момант прэм’еры, захоўваў рэкорд на працягу 4 гадоў. Хедрэн, для якой роля стала дэбютам у вялікім кіно, атрымала прэмію «Залаты глобус» у адпаведнай намінацыі. Карціна таксама намінавалася на «Оскар» за лепшыя візуальныя эфекты.

У 2016 годзе занесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША, які валодае «культурным, гістарычным ці эстэтычным значэннем».

Па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва карціна займае 7-е месца ў спісе 100 вострасюжэтных фільмаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў