Рэбека Масіка Кацува (; 26 мая 1966 — 2 лютага 2016) — кангалезская актывістка і праваабаронца.

Біяграфія Нарадзілася ў Паўднёвым Ківу. Ажанілася з Боска Кацува. У шлюбе нарадзіліся дзве дачкіRebecca Masika Katsuva obituary.

У 1999 годзе, падчас Другой кангалезскай вайны, у дом сям’і ўварваліся невядомыя нападнікі. Яны забілі Боска, згвалтавалі Рэбеку і яе дачок, якім тады было 9 і 13 гадоў. Дзяўчынкі ў выніку зацяжарылі. Ад Кацувы адракліся сваякі забітага мужа, а таму яна разам з дзяцьмі пакінула свой дом.

У тым жа годзе Кацува заснавала цэнтр навучання, таксама вядомы як дом праслухоўвання. У 2002 годзе цэнтр пераназваны ў Association des Personnes Desherites Unies pour le Development (APDUD). Ён служыў прытулкам для жанчын, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту. Пры жыцці актывісткі створана сетка з амаль 50 дамоў. За першыя 10 гадоў цэнтр прыняў больш чым 6000 ахвяр. Сама яна ўсынавіла 18 дзяцей, народжаных пасля згвалтаванняў.

У наступным жанчыну яшчэ чатыры разы згвалтавалі салдаты і апалчэнцы. У апошні раз, у студзені 2009 года, гэта былі былыя паўстанцы, нядаўна інтэграваныя ў кангалезскую армію. Як заявілі баевікі, Кацува абвінаваціла іх у нападзе на жанчын, і яны варашылі пакараць яе.

Памерла ва ўзросце 49 гадоў ад ускладненняў, звязаных з малярыяй.

Узнагароды Прэмія Джанеты Саган (2010)

Гл. таксама Сексуальны гвалт падчас Кангалезскіх войн

Крыніцы

Катэгорыя:Памерлі ад малярыі Катэгорыя:Актывісты Катэгорыя:Праваабаронцы Катэгорыя:Ахвяры сексуальнага гвалту