Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора — бібліятэка, якая існавала з сярэдзіны XI стагоддзя да 1579 года пры Полацкім Сафійскім саборы. У XII ст. папаўненню яе фондаў садзейнічала асветніца Ефрасіння Полацкая. У бібліятэцы зберагаліся рукапісныя кнігі пераважна рэлігійнага зместу, арыгінальныя помнікі, у т.л. творы мясцовага паходжання (летапісы, «Жыціе Ефрасінні Полацкай»). Разрабавана ў час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. 10 рукапісаў на царкоўнаславянскай мове з гэтай бібліятэкі захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве (у т.л. «Зборнік» 1500—1501, спіс Пскоўскага 1-га летапісу 1548), «Евангелле вучыцельнае» сярэдзіны XVI стагоддзя — у бібліятэцы Львоўскага ўніверсітэта.
Літаратура
Щанов Я.Н. Библиотека Полоцкого Софийского собора и библиотека Академии Замойской / / Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в.: проблемы взаимоотношений Польши, России, Украины, Белоруссии и Литвы в эпоху Возрождения. М., 1976.
Катэгорыя:Бібліятэкі Беларусі Катэгорыя:Культура Полацка Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:XI стагоддзе ў Беларусі