Падчас Першай і Другой кангалезскіх войн у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а таксама наступных канфліктаў (Ітурыйскі канфлікт, Канфлікт у Ківу, Паўстанне Камвіны Нсапу) баявыя фракцыі актыўна вербавалі дзяцей-салдат. На 2003 год у «гарачай кропцы» ваявалі 30 000 непаўналетніх. Да 10 000 з гэтай колькасці змагаліся на баку прэзідэнта Ларана Кабілы.
Некаторыя з іх далучыліся да баявых фракцый не на добраахвотнай аснове. Часам баевікі выкрадалі дзяцей і прымушалі ваяваць на сваім баку .
Прыкметным стаў выпадак прыцягнення непаўналетніх удзельнікамі паўстання Камвіны Нсапу ў правінцыі Касаі. Справа ў тым, што значная частка мясцовых жыхароў перакананыя ў магічнай сіле дзяцей. Падобныя ўяўленні паспрыялі павялічэнню здольнасці дрэнна ўзброеных баевікоў паспяхова супрацьстаяць урадавай арміяй, так як вайскоўцы нацыянальнай арміі таксама вераць у прымхіДети-солдаты в Конго пьют кровь своих жертв.
Прыцягненне дзяцей-салдат пераследвалася як кангалезскім, так і міжнародным правасуддзем. Першым асуджаным стаў маёр Жан-П’ер Біёё, які 19 сакавіка 2006 года прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. Праз некалькі гадоў Міжнародным крымінальным судом асуджаны камандзіры паўстанцаў Боска Нтаганда і Томас Лубанга.
У 2015 годзе выйшаў амерыканскі мастацкі фільм «Бязродныя звяры» рэжысёра Кэры Фукунага. У цэнтры карціны — кангалезскія дзеці-салдатыАфриканские дети солдаты.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дзеці Катэгорыя:Ваенныя злачынствы Катэгорыя:Другая кангалезская вайна