«Хаціка: гісторыя сабакі» () ― брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі. Экранізацыя вядомай рэальнай гісторыі пра жыццё сабакі Хаціка. Фільм быў зняты ў 2009 годзе.

На беларускую мову фільм агучылі ў 2019 годзе ў рамках праекту "Беларускія ўікэнды" кінапраектам Кінаконг. Паказы адбыліся ў кінатэатрах «Масква» і Silverscreen з 5 па 7 ліпеня.

Станам на люты 2024 года фільм займаў 234 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт Аднойчы прафесар Уілсан знаходзіць на чыгуначнай платформе шчанюка пароды акіта-іну і, пашкадаваўшы, прыносіць яго дадому. З таго дня пачынаецца кранальная гісторыя стасункаў гаспадара і сабакі. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака яшчэ цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць. Гісторыя сяброўства і сапраўднай вернасці.

У ролях

Спасылкі

Беларускі трэйлер

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2009 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2009 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы пра сабак Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг