Паўночны музей (таксама Нардычны музей або Скандынаўскі музей, ) — музей шведскай культуры і этнаграфіі на востраве Юргордэн у Стакгольме.

Ініцыятарам стварэння музея выступіў культуролаг Артур Хазеліус (1833—1901). Пышны будынак музея будаваўся да 1907 года на ўзор дацкага замка Фрэдэрыксбарг; у яго галоўным зале ўсталявана вялізная статуя караля Густава Вазы, які аднавіў шведскую дзяржаўнасць.

Паблізу будынка размешчаны другі ў свеце музей пад адкрытым небам, Скансен, ініцыятыва стварэння якога таксама належыць Хазеліусу. Да 1963 года Скансен знаходзіўся ў распараджэнні адміністрацыі Паўночнага музея.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Музея паўночных краін

Катэгорыя:Музеі Стакгольма Катэгорыя:Юргордэн Катэгорыя:З’явіліся ў 1873 годзе Катэгорыя:1873 год у Швецыі