Сідбомбінг () або паветраны пасеў — тэхніка засева зямлі, якая прадугледжвае закідванне шароў (насенных бомбаў), што складаюцца з глебы, перагною і насення раслін. Часцяком выкарыстоўваецца садоўнікамі-партызанамі на грамадскіх або закінутых участках зямлі для аднаўлення расліннасці. Таксама можа выкарыстоўвацца для аднаўлення ляснога покрыва.

Тэрміналогія Тэрмін «насенная бомба» быў упершыню выкарыстаны ў 1973 годзе ў кампаніі «». Удзельнікі гэтай кампаніі закідвалі насенныя бомбы на пустуючыя ўчасткі зямлі ў Нью-Ёрк, каб палепшыць знешні выгляд раёнаў. Гэта паклала пачатак руху партызан-азеляніцеляўВремя сажать :: Новости :: ТВ Центр — Официальный сайт телекомпании.

У 2012 годзе ў Германіі з’явіўся тэрмін «аўтабамбізм», то ёсць раскідванне «насенных бомбаў» з вокнаў аўтамабіляўСеменная бомба — модное орудие городских партизан | Культура и стиль жизни | DW.DE | 16.08.2010.

Гісторыя Першае згадванне паветранага азелянення датуецца 1930 годам. У той час самалёты выкарыстоўваліся для распаўсюджвання насення раслін і дрэў на цяжкадаступных тэрыторыях і ў гарах Ганалулу і Гаваяў, каб аднавіць расліннае покрыва пасля лясных пажараў.

Сідбомбінг таксама шырока распаўсюджаны ў Афрыцы, дзе ён выкарыстоўваецца ў раёнах з нізкім біялагічнай разнастайнасцю. Дзякуючы развіццю тэхналогій эфектыўнасць насенных бомбаў ўзрасла. Змесціва бомбы змяшчаецца ў біяраскладальную абалонку і закідваецца на ўчастак. Звычайна мяркуецца выкарыстанне дзясяткаў ці сотняў насенных бомбаў на адным участку. Пры наяўнасці дастатковай колькасці вады і сонечных прамянёў расліннасць можа з’явіцца на працягу месяца.

У 1987 годзе Лін Гарысан запусціў «Праект па азеляненні Гаіці» (HARP), пры якім тоны насенных бомбаў скідаліся з пераабсталяванага самалёта. Абалонка ўтрымлівала ўгнаенні, інсектыцыд і некалькі насенін. Насенне змочвалася вадой за некалькі дзён да скіду, каб запусціць працэс прарастання насення.

Распаўсюджанне У некаторых краінах многія крамы сталі прапаноўваць пакупнікам «Насенныя бомбы».

Інвазіўныя віды Арганізатарам паветраных засеваў варта звяртаць асаблівую ўвагу на тое, каб не дапусціць распаўсюджанне праз сідбомбінг інвазіўных для пэўнай мясцовасці раслін, каб не парушыць экалагічную раўнавагуThe ethical considerations of using seed bombs .

Спасылкі

The guerrilla gardener’s seedbomb recipe

Катэгорыя:Горад Катэгорыя:Экалогія Катэгорыя:Ландшафтная архітэктура