Феліцыян Су́рын (; каля 1840, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня — 17 студзеня 1921, Варшава) — беларускі гісторык, літаратар, этнограф XIX ст.
Біяграфія Нарадзіўся каля 1840 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні. Паходзіў са шляхты. Скончыў гімназію ў Магілёве. У 1860—1864 вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце.
Памёр 17 студзеня 1921 года ў Варшаве. Пахаваны на Вайсковых Павонзках.
Навуковая дзейнасць У шэрагу сваіх прац і апавяданняў адлюстраваў гістарычнае мінулае Беларусі, матэрыяльную і духоўную культуру яе насельніцтва. Друкаваўся пераважна ў навукова-літаратурным часопісе «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), дзе змясціў «Успаміны пра Магілёў на Дняпры» (1871, т. 7), «Мсціслаў» (1872, т. 10), «Некалькі слоў пра творы фантазіі народа на Беларусі» (1873, т. 11), «Горацкія ўспаміны» (1879, т. 8), «3 мінулага крэсаў: Апавяданне з часоў Аўгуста II» (1883, т. 2), «Людвік Кандратовіч і яго паэзія» (1887, т. 10). У часопісе «Niwa» («Ніва») змясціў нататкі «3 Магілёва на Дняпры» (1873, т. 3—4). Аўтар артыкулаў для «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» («Беларусь», «Гомель», «Горкі», «Дуброўна», «Чэрыкаў», «Чавусы» і інш.).
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі