Анастасія Дзмітрыеўна Гарэлік (нар. , Мінск, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Біяграфія У 2001 годзе пачала займацца валейболам ў ДЮСШАР № 6 г. Мінска. Першым трэнерам быў Аляксандр Аляксеевіч Азаранка. Прафесійная клубная кар'ера пачалася ў 2005 у мінскай «Славянцы». У наступным годзе «Славянка» была расфармавана і валейбалістка перайшла ў баранавіцкі «Атлант», а ў 2007—2013 выступала за мінскую « Мінчанку».
Прафесійная кар’ера 2005—2006 — «Славянка» (Беларусь) 2006—2007 — «Атлант» (Беларусь) 2007—2013 — «Мінчанка» (Беларусь) 2013—2014 — «Хімік» (Украіна) 2014—2015 — « Сціінта» (Румынія) 2015—2016 — «Казерта» (Італія) 2016—2017 — «Енісей» (Расія) 2017—2019 — «Уралачка-НТМК» (Расія) з 2019 — «Ленінградка» (Расія)
Дасягненні бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (2017, 2018, 2019) бронзавы прызёр Залатой Лігі (2019) чэмпіёнка Беларусі (2010) прызёр чэмпіянату Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2013) чэмпіёнка Украіны (2014) уладальніца Кубка Украіны (2014) уладальніца Кубка Румыніі (2015)
Спасылкі Гарелик Анастасия ГАРЕЛИК АНАСТАСИЯ
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Хіміка» Южнэ (жаночы валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Атланта» Баранавічы Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20