Булонскі лес () займае плошчу 846 га, знаходзіцца ў 16-й акрузе на захадзе Парыжа. Так званае «лёгкае» французскай сталіцы (другое «лёгкае» — Венсенскі лес на ўсходзе горада). У 2,5 разы больш Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку, у 3,3 разы больш Гайд-парку ў Лондане. Знаходзіцца на тэрыторыі старадаўняга лесу Руўрэ; пасярэдзіне лесу абсталяваны парк Багатэль.

У паўночнай частцы Булонскага лесу знаходзяцца акліматычны сад і дзіцячы парк атракцыёнаў са звярынцам, у паўночна-ўсходняй — сад з атэйскімі цяпліцамі і садам Прэ-Катэлан.

Фотагалерэя

Гл. таксама

афіцыйны сайт на французскай Венсенскі лес Парк Багатэль

Катэгорыя:Сады і паркі Парыжа Катэгорыя:XVI акруга Парыжа Катэгорыя:Лясныя масівы Францыі