Базіліка Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ () у Ямусукра занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая вялікая царква ў свеце. Яна ўзводзілася з 1985 па 1989 на ўзор сабора св. Пятра ў Рыме. Асвячэнне храма 10 верасня 1990 здзейсніў пантыфік Ян Павел II.

Хоць базіліка ў Ямусукра пераўзыходзіць ватыканскі правобраз і па плошчы (30 тысяч м²), і па вышыні купала (158 метраў), але ўнутраная прастора спраектавана такім чынам, што змяшчае не больш за 18000 вернікаў, у той час як сабор св. Пятра - у тры разы больш.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцкія храмы Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Ямусукра Катэгорыя:Ямусукра Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Рэлігія ў Кот-д’Івуары