Іль () — рака ў Францыі.

Знаходзіцца на паўночным усходзе Францыі. Іль з’яўляецца адным з левых прытокаў Рэйна. Выток знаходзіцца ў гарах Юра. Працякае праз Эльзас.

Рака Іль з зімовай паводкай, са снежня па сакавік ўключна максімум у студзені—лютым. Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ летам, у перыяд з ліпеня па верасень уключна. Яна цячэ ў цэлым ў кірунку на поўнач-паўночны ўсход.

Даўжыня ракі 223 км. Плошча вадазбору 4760,5 км².

Катэгорыя:Рэкі Францыі Катэгорыя:Прытокі Рэйна