Сабор — малая базіліка Слаўнай Маці Божай () — манументальны каталіцкі сабор у горадзе Марынга, бразільскі штат Парана.
Гэта самы высокі ў Лацінскай Амерыцы каталіцкі сабор. Форма сабора была створана пад уражаннем ад савецкіх спадарожнікаў. Першасны праект сабора прапанаваў дон Жайме Луіс Каэльё, а спраектаваў сабор архітэктар Жазэ Аўгуста Белучы.
Асноўныя характарыстыкі сабора: Вышыня: 114 м 10 м крыж на вяршыні; Вышыня столі: 84 метра; Вонкавай дыяметр: 50 м; Унутраны дыяметр: 38 м; Вітражы: 16, аўтар — Лорэнц Астэррот; Укрыжаванне: драўлянае, вышыня 7 м, скульптар Конраду Мозер; Умяшчальнасць: 4700 чалавек.
Катэгорыя:Саборы Бразіліі Катэгорыя:Парана (штат) Катэгорыя:Каталіцкія храмы