Магела́наў праліў (, ) — праліў, які аддзяляе мацерыковую частку Паўднёвай Амерыкі ад архіпелага Вогненная Зямля. Праліў вузкі (мінімальная шырыня — 2,2 км) і ў некаторых месцах вельмі небяспечны для мараплаўства. Даўжыня праліва — 575 км, найменшая глыбіня на фарватары — 20 м.

Упершыню быў пераадолены Фернанам Магеланам падчас яго кругасветнага падарожжа. Існуюць версіі, што праліў быў вядомы і раней. Вогненная Зямля ў той час лічылася паўночнай часткай Невядомай Паўднёвай зямлі.

Галерэя

Спасылкі The Straits of Magellan and Oceanographical Setting

Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Пралівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Пралівы Чылі Катэгорыя:Вогненная Зямля