Гёта-Эльв () — рака ў паўднёвай частцы Швецыі.

Даўжыня ракі — 575 км, плошча басейна 50,2 тыс. км². Гёта-Эльв бярэ пачатак з возера Венерн, працякае ў паўднёва-заходнім напрамку да праліва Катэгат. Сярэдні расход вады 575 м³/с. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады і парогі. Частка ракі разам з Абводным каналам — суднаходныя (частка сістэмы Гёта-канал).

На вадаспадзе Гёта-Эльв знаходзіцца ГЭС. Побач з вусцем размешчаны марскі порт Гётэбарг.

Гл. таксама Рэкі Швецыі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Швецыі