Танк: Танк (ад ) — вялікая ёмістасць для вадкасці або газу, цыстэрна, звычайна для захоўвання паліва (таксама гл. танкер); у прыватнасці, адно з ачышчальных збудаванняў называецца аэратанк. Танк — гусенічная або колавая браніраваная баявая машына.

Тапонімы Танк — горад у Пакістане.

Вядомыя асобы Курт Танк (1898—1983) — нямецкі авіяканструктар. Максім Танк — псеўданім беларускага паэта Яўгена Іванавіча Скурко (1912—1995). Яўген Танк — псеўданім нарысіста і перакладчыка Яўгена Цімафеевіча Кантаровіча (1899—1973).

Гл. таксама Танк-паравоз — паравоз без тэндара, які возіць запас вугалю на сабе.