Чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus) — від земнаводных з сямейства .

Апісанне Агульная даўжыня дасягае 20-40 см. Галава невялікая. Тулава чэрвепадобнае. Мае 85 кольцаў на целе. Скура чорная, а баразёнкі паміж кольцамі бялявыя.

Спосаб жыцця Любіць вільготную глебу ў трапічных лясах і саваннах. Сустракаецца на вышынях да 800 м над узроўнем мора. Харчуецца беспазваночнымі.

Самка адкладае ў глебу каля 5 яец даўжынёй 10 і шырынёй 8,5 мм. Яйцы злучаныя паміж сабой слізістым шнуром. Іх засцерагае самка. Дзіцяняты нейкі час харчуюцца верхнімі пластамі скуры маці.

Распаўсюджанне Жыве ў басейне Амазонкі: у Бразіліі, Эквадоры, Венесуэле, Гаяне, Сурынаме, Гвінеі, Калумбіі, Перу, Балівіі, а таксама ва Усходнім Парагваі і Паўночнай Аргенціне.

Літаратура

Mark O' Shea & Tim Halliday: Reptilien & Amphibien. Dorling Kindersley Limited, London 2001, 2002. ISBN 978-3-8310-1015-8

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1820 годзе Катэгорыя:Бязногія земнаводныя Катэгорыя:Фаўна Паўднёвай Амерыкі