Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч (, в. Лужасна, Мазалаўскі сельсавет, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» (з 2022 года), член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе слесарам па эксплуатацыі газавай гаспадаркі вытворчага ўпраўлення «Віцебскгаз». У 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя».

У 2014 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». У 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У 2019 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблгаз». Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» з 1 жніўня 2022 года, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, член Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці. З 25 красавіка 2024 года член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

Спасылкі

Літаратура Производственное республиканское унитарное предприятие "Витебскоблгаз" = Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Віцебскаблгаз": 60 лет успешного развития. ― Минск, 2020.

Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу