Бернгард Леапольд Францішак Та́нер (1654 — пасля 1715) — чэшскі падарожнік, езуіт.
Нарадзіўся ў Празе. Вучыўся ў Пражскім універсітэце і ў 1674Таннер, Бернгард Леопольд Франциск (путешественник ; 1654 — после 1715) годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1675 гада падарожнічаў, наведаў Італію і Германію, вярнуўся ў Прагу. У 1676 годзе Бернгард Танер пераехаў у Рэч Паспалітую і паступіў на службу да ваяводы валынскага М. Е Чартарыйскага. У 1678 годзе разам з ім прымаў удзел у пасольстве ў Маскву. Шлях пасольства пралягаў праз Брэст, Ружаны, Нясвіж, Мінск, Крупкі, Барысаў, Галоўчын, Магілёў, Смаленск, Дарагабуж, Вязьму, Царова-Займішча, Мажайск, Кубінку. Вяртаўся Танер праз Оршу, Мінск, Койданаў, Мір, Слонім, Пружаны, Брэст.
У час падарожжа Танер вёў запісы, апісваў гарады і вёскі, землі, дарогі. Адзначыў, што ў гарадах шмат мураваных дамоў і крам, што драўляныя пабудовы былі добрай работы, купцы і мяшчане мелі мелі каштоўныя карціны і посуд. Таксама адзначыў гасціннасць жыхароў Магілёва і Мінска. Яму спадабаўся Мінск сваімі цэрквамі, ладам жыцця і адзеннем жыхароў.
Пасля падарожжа Танер яшчэ суправаджаў Чартарыйскага ў паездках у Явараў, на сейм у Гродна і інш. У 1679 годзе вярнуўся ў Прагу. У 1689 годзе ў Нюрнбергу выдаў на лацінскай мове свае запісы з малюнкамі. У 1891 годзе ў Маскве быў выдадзены рускі пераклад: Таннер, Бернгард Леопольд. Описание путешествия польского посольства в Москву в 1678 году : пер. с лат. / Бернгард Таннер; пер., прим. и прил. И. Ивакина. — М., 1891. — XII, 203 с., 5 л. ил.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Швед В. В., Госцеў А. П. Горадня. Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). — Гродна: Пергамент, 1997. — 140 с. Таннер, Бернгард Леопольд Франциск (путешественник ; 1654 — после 1715) Bernard Tanner a jeho cesta do Polska a Moskvy v l. 1676—1679 / Milan Šmerda. Slavia, Roč. 37 (1968), s. 627—642.
Катэгорыя:Постаці Чэхіі Катэгорыя:Падарожнікі Катэгорыя:Падарожнікі ў Расію Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Дактары філасофіі