Асобная механізаваная армія (АМА) — асобнае аб’яднанне Савецкай Арміі на тэрыторыі Румыніі.

Гісторыя У чэрвені 1945 года, у сувязі з завяршэннем Вялікай Айчыннай вайны і пераводам войск на размяшчэнне па ўмовах мірнага часу, была створана Паўднёвая група войскаў (ПГВ). Яна дыслакавалася на тэрыторыях былых саюзнікаў Трэцяга рэйха — Балгарыі і Румыніі, якія перайшлі на бок антыгітлераўскай кааліцыі ў жніўні—верасні 1944 года. Пасля расфармавання ПГВ у 1947 годзе 20 снежня 1947 года ўтворана Асобная механізаваная армія.

У склад АМА (упраўленне — Бухарэст) першапачаткова ўвайшлі 5 дывізій: 19-я танкавая, 4-я і 33-я гвардзейскія механізаваныя, 19-я і 20-я механізаваныя, па іншых даных у склад арміі ўваходзілі тры механізаваных дывізіі: 2-я гвардзейская Мікалаеўска-Будапешцкая Чырванасцяжная ордэна Суворава (Краёва); 4-я гвардзейская Сталінградская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава (Сафія); 25-я гвардзейская Крыварожская Чырванасцяжная ордэна Суворава (Канстанца).

Аб’яднанне дыслакавалася на румынскай тэрыторыі да 1958 года.

Злучэнні арміі (яе 33-я гвардзейская механізаваная дывізія і 233-і гвардзейскі стралковы полк 81-й гвардзейскай стралковай дывізіі) удзельнічалі ў падаўленні Венгерскага паўстання 1956 года.

Улетку 1957 года са складу выведзена і адпраўлена ў Кіеўскую ВА 81-я гвардзейская мотастралковая дывізія. 4 чэрвеня 1957 года АМА перафармавана ў 1-ю асобную армію (1 АА)Калашников К. А., Додонов И. Ю. Высший командный состав Вооружённых сил СССР в послевоенный период. Справочные материалы (1945—1975 гг.). Том I (1945—1975). — Усть-Каменогорск: «Медиа-Альянс», 2013. — 333 с. — ISBN 978-601-7378-16-5. — С. 194—195..

У ліпені 1958 года 1 АА была выведзена ў Савецкі Саюз і перададзена ў склад Кіеўскай ВА.

Камандуючыя 24.12.1947 — 30.01.1948 — генерал-палкоўнік В. Д. Цвятаеў 30.01.1948 — 20.04.1949 — генерал-лейтэнант У. П. Свірыдаў 20.04.1949 — 23.06.1950 — генерал-палкоўнік М. І. Гусеў 18.09.1950 — студзень 1956 — генерал-палкоўнік П. І. Голікаў 17.01.1956 — 17.04.1958 — генерал-палкоўнік А. Л. ГетманКалашников К. А., Додонов И. Ю. Высший командный состав Вооружённых сил СССР в послевоенный период. Справочные материалы (1945—1975). Том 4. Командный состав Сухопутных войск (армейское и дивизионное звенья). Часть первая. — Усть-Каменогорск: «Медиа-Альянс», 2019. — 428 с. — ISBN 978-601-7887-31-5. — С.12.

Склад На момант фарміравання ў 1947 годзе: упраўленне; 19-я танкавая Перакопская Чырванасцяжная дывізія 4-я гвардзейская механізаваная Сталінградская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія 13-ы Навабугскі Чырванасцяжны гвардзейскі механізаваны полк; 14-ы Ніжнедняпроўскі Чырванасцяжны ордэна Кутузава гвардзейскі механізаваны полк; 15-ы Навабугска-Бялградскі Чырванасцяжны гвардзейскі механізаваны полк; 36-ы гвардзейскі танкавы Ніжнедняпроўскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава полк; 103-і гвардзейскі цяжкі танка-самаходны полк; 240-ы артылерыйскі полк; 763-і зенітна-артылерыйскі полк; 19-я механізаваная Запароская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія 20-я механізаваная Пермская Чырванасцяжная дывізія (расфармаваная ў 1947 г.) 74-ы механізаваны полк; 75-ы механізаваны полк; 76-ы механізаваны полк; 78-ы артылерыйскі полк

Склад на 01.01.1948 г.Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. С. 50. :

упраўленне; 4-я гвардзейская механізаваная Сталінградская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія (у 1948 г. выведзена ў Кіеўскую ВА); 2-я гвардзейская механізаваная дывізія (у 1949 г. перадыслакавана ў Венгрыю); 25-я гвардзейская механізаваная Крыварожская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія; 126-я знішчальная авіяцыйная дывізія;

Склад на 01.01.1951 г.Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. С. 51. :

упраўленне; 33-я гвардзейская механізаваная дывізія (Тымішаара) (уведзена ў склад арміі ў 1949 г. з Адэскай ВА); 104-ы Венскі Чырванасцяжны ордэнаў Кутузава і Аляксандра Неўскага гвардзейскі механізаваны полк; 105-ы гвардзейскі механізаваны полк; 106-ы Будапешцкі гвардзейскі механізаваны полк; 133-і гвардзейскі цяжкі танка-самаходны полк; 71-ы гвардзейскі танкавы полк; 100-ы гвардзейскі артылерыйскі полк; 1195-ы артылерыйскі полк; 1093-і зенітна-артылерыйскі полк; 61-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён; 139-ы асобны матацыклетны батальён 25-я гвардзейская механізаваная дывізія; 126-я знішчальная авіяцыйная дывізія;

Склад на 01.01.1954 г.Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. С. 53. :

упраўленне; 33-я гвардзейская механізаваная дывізія; 25-я гвардзейская механізаваная дывізія (у маі 1957 г. ператворана ў 37-ю гвардзейскую танкавую дывізію); 66-я знішчальная авіяцыйная дывізія; 67-я змешаная авіяцыйная дывізія; 86-я зенітна-артылерыйская дывізія;

Склад на 01.07.1957 г.Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. С. 55. :

упраўленне; 33-я гвардзейская мотастралковая дывізія (выведзена ў Адэскую ВА); 81-я гвардзейская мотастралковая дывізія (уведзена ў 1953 г. з Кіеўскай ВА, у 1957 г. выведзена назад); 35-я гвардзейская танкавая дывізія; 66-я знішчальная авіяцыйная дывізія (у 1957 годзе выведзена ў Адэскую ВА); 67-я змешаная авіяцыйная дывізія; 86-я зенітна-артылерыйская дывізія

Колькасць

1947 — 60 000; кастрычнік 1948 — 32 000; ліпень 1949 — 28 000; студзень 1950 — 32 000; верасень 1952 — 32 000.

Крыніцы

Літаратура Феськов В. И., Калашников К. А., Голиков В. И. Советская Армия в годы «холодной войны» (1945—1991). — Томск: Изд-во Том. ун-та, 2004. — 246 с. Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с. Дроговоз И. Г. «Танковый меч страны Советов», Серия: «Военно-историческая библиотека». — М.: «АСТ, Харвест», 2004. — 480 с. — ISBN: 985-13-2133-8.

Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР Катэгорыя:Сацыялістычная Рэспубліка Румынія