Паўночна-Заходняя група войск (ПЗГВ) — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне (група войск) Савецкіх Узброеных Сіл, а пазней УС РФ. Існавала ў перыяд з 1991 па 1994 год на тэрыторыі краін Прыбалтыкі.

Аб’яднанне ўтворана 15.11.1991, калі Эстонія, Літва і Латвія ўжо аддзяліліся ад СССР. На той момант яна налічвала 150 тысяч вайскоўцаў, 682 танкі, 2504 баявых браняваных машын, 1265 гармат і мінамётаў, 588 самалётаў, 141 верталётЧитать «Генштаб без тайн» — Баранец Виктор Николаевич — Страница 88 — ЛитМир.

Значная частка войск (у асноўным з 11-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі) склала сухапутную групоўку Балтыйскага флоту. Па дамове з урадамі трох прыбалтыйскіх рэспублік апошнія расійскія войскі па ўзгодненым графіку летам 1994 г. пакінулі іх тэрыторыю.

Крыніцы

Літаратура Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска) / под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-89503-530-6.

Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР Катэгорыя:Распад СССР Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой