Паветраны тара́н — тактычны прыём паветранага бою.
Паветраны таран заключаецца ў нанясенні пашкоджанняў самалёту праціўніка ўдарам фюзеляжа, крыла, паветранага вінта і іншымі часткамі самалёта, які атакуе. Магчымы таксама таран наземнага або надводнага аб’екта (карабля). Звычайна таран выконваецца пасля выкарыстання ўсяго боекамплекта ўзбраення самалёта. Паветраны таран з’яўляецца найвышэйшай праявай мужнасці і волі лётчыка.
Першы паветраны таран здзейсніў у час Першай сусветнай вайны рускі лётчык П. М. Несцераў 8 верасня 1914 года. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны тараніў нямецкі самалёт над Брэстам савецкі лётчык-знішчальнік П. С. Рабцаў. Першы начны таран здзейсніў 28 кастрычніка 1937 года ў Іспаніі савецкі лётчык Я. М. Сцяпанаў. Начны таран у жніўні 1941 года на подступах да Масквы здзейсніў Віктар Талаліхін. Адзіны лётчык-знішчальнік, які здзейсніў у паветраных баях 4 тараны, Б. І. Коўзан. У час Другой сусветнай вайны лётчыкі наносілі таранныя ўдары па караблях, наземнаму транспарту праціўніка. Прыкладам такога тарана з’яўляецца подзвіг экіпажа самалёта М. Ф. Гастэлы.
Першы паветраны таран на рэактыўным самалёце МіГ-21СМ здзейсніў савецкі лётчык Г. М. Елісееў 28 лістапада 1973 года пры прадухіленні парушэння Дзяржаўнай граніцы СССР іранскім самалётам.
Гл. таксама :Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран
Зноскі
Літаратура
Тара́н //
Спасылкі Массовый героизм советских лётчиков в первый день Великой Отечественной войны // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Дмитрий Хазанов Таран — оружие отважных и отчаянных. Как летчики шли на сокрушительные сближения // ТАСС Русский приём воздушного боя, который испугал люфтваффе: тараны // Военное обозрение Максим Кустов Средство последнего удара // Интернет-газета «Столетие»
Катэгорыя:Ваенная авіяцыя Катэгорыя:Віды ваенных дзеянняў Катэгорыя:Тактыка