Фёдар Рыгоравіч Шкля́раў (, г. Ветка — ) — беларускі краязнавец, калекцыянер. Заслужаны работнік культуры БССР (1988).
Біяграфія 3 1938 года працаваў паштальёнам, цесляром, мастаком-афарміцелем і інш. Як самадзейны мастак удзельнічай у абласных і рэспубліканскіх выстаўках, яго творы адзначаліся граматамі і прызамі.
3 1960-х гадоў займайся гістарычным краязнаўствам, у Веткаўска-Старадубскім рэгіёне сабраў унікальную калекцыю старадрукаў XVI—XVIII стст., рукапісных кніг пачатку XVI — пачатку XX ст., абразоў XVII — пачатку XX ст. і прадметаў быту.
У 1978 годзе на базе яго калекцыі заснаваны Веткаўскі дзяржаўны музей народнай творчасці. Шкляраў яго першы дырэктар. Адзін са складальнікаў альбома «Веткаўскі музей народнай творчасці» (1994). Частка рукапісных кніг з калекцыі Шклярава захоўваецца ў Пушкінскім Доме ў Санкт-Пецярбургу і ў бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Памяць Імя Шклярава прысвоена Веткаўскаму музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.
У сакавіку 2024 года ў гонар Фёдара Шклярава названая вуліца ў Ветцы.
Творы Веткаўская рукапісная (разам з В. Гаршкавоз) // Беларусь. 1979. Nº1.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі