Іван Якімавіч Некляпаеў (; 27 мая 1865, Смаленск, цяпер Расія — , Віцебск, НКУС) — расійскі і беларускі навуковец.

Нарадзіўся  27 мая 1865 г. у Смаленску. З сям’і святара. Скончыў Смаленскую духоўную семінарыю, арганізатар кружка навучэнцаў, дзе асноўная ўвага надавалі самаразвіццю. Кіраваў бібліятэкай, даставаў рэвалюцыйную нелегальную літаратуру. Заняткі наведвалі 25 чалавек, выдавалі рукапісную газету «Писарев», выйшла 5 нумароў. З 1882 года І. Некляпаеў пад сакрэтным наглядам. У 1884 годзе яго прозвішча знаходзяць у спісах вядомага рэвалюцыянера Г. А. Лапаціна. Адміністрацыйна па найвышэйшым наказе высланы ў Сібір. Ссылку з 29 жніўня 1885 года адбываў у Кандзінску, затым у Сургуце. Неаднаразовыя прашэнні Некляпаева пра перавод у іншы горад заставаліся без наступстваў.

Вёў актыўную перапіску са ссыльнымі Архангельскай губерні, Сібіры і Казахстана. У спісах палітычных ссыльных, якія былі ў Парыжы ў ідэолага рэвалюцыйных народнікаў П. Л. Лаўрова, імя Некляпаева сустракаецца некалькі разоў. У 1888 г. падвергся вобыску ў сувязі з яго лістамі, выяўленымі ў Архангельску.  Даставаў пашпарты двум ссыльным, якія ўдала беглі з Сургута. У студзені 1890 г. спасылка падоўжана на год, у маі пераведзены ў Барнаул.

Пасля ссылкі І. Я. Некляпаеў жыў у Пермі, служыў ва ўпраўленні чыгункі, супрацоўнічаў у эканамічным таварыстве.

У 1893 г. далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі «Народнае права», за што ў 1896 г. высланы на 5 гадоў ва Усць-Сысальскі павет Валагодскай губерні. У ссылцы склаў «Сістэматычны зборнік пастаноў Усць-Сысальскага Валагодскай губерні павятовага земскага сходу за 30 гадоў. 1869—1898» (Волагда, 1899). Праца адрознівалася выразнасцю пабудовы, зручным размяшчэннем матэрыялу, высокай дакладнасцю.

У кастрычніку 1901 г. з'ехаў за граніцу, дзе атрымаў агранамічную адукацыю. У пачатку XX ст. служыў аграномам у Валагодскай губерні. Актыўна супрацоўнічаў у шматлікіх газетах. Псеўданім «Z». Найбольш вядомая праца Некляпаева «Павер'і і звычаі Сургуцкага краю», якая змяшчае значны матэрыял па культуры мясцовага насельніцтва. На аснове гутарак з насельніцтвам і назіранняў стварыў адно з лепшых этнаграфічных апісанняў рускага насельніцтва Сургута і яго наваколляў. Кніга «Павер'і і звычаі Сургуцкага краю» змяшчае ўнікальныя звесткі пра народную медыцыну, царкоўны каляндар, абрады, звычаі і павер'і рускага насельніцтва.

У газеце «Сибирский листок» у 1893 г. быў апублікаваныартыкул Некляпаева «Самаедскі кірмаш у Сургуце», на падставе якога «Табольскія губернскія ведамасці» пісалі пра тыповасць гандлёвых адносін фіна-ўгорскага насельніцтва Сібіры.

Падчас арышту дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны года ў Віцебску па адрасе: вул. Савецкая, д. 25. Асуджаны «тройкай» НКУС года як «член ПАВ» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР года. Асабовая справа Н. № 6820-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Крыніцы

Літаратура

Тобольский Север глазами политических ссыльных  XIX – начала XX века. /Сост.: Л.П. Рощевская, В.К. Белобородов. – Екатеринбург.: Сред-Урал. кн. изд-во. 1998 г. – С. 300-301

Катэгорыя:Справа Польскай арганізацыі вайсковай Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Краязнаўцы Расіі